Будынак рэальнага вучылішча (Рагачоў)b KSs 489 IiYy1X89 ئە067 QqMm1k L 0ا NnmWwl M Z
| Славутасць | |
| Будынак Рагачоўскага рэальнага вучылішча | |
| 53°04′45″ пн. ш. 30°02′48″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Рагачоў |
| Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
| Будаўніцтва | 1903—1907 гады |
| Статус | |
Будынак Рагачоўскага рэальнага вучылішча — будынак у Рагачове, размешчаны па адрасе вул. Цымермана, 36.
Змест
- 1 Гісторыя
- 2 Архітэктура
- 3 Ахова
- 4 Зноскі
- 5 Літаратура
- 6 Спасылкі
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Быў пабудаваны на грошы мецэната Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары Аляксееўны ў 1903—1907 гадах для Рагачоўскага рэальнага вучылішча[1].
Раней чым у іншых будынках Рагачова тут з’явілася сістэма паравога ацяплення, а ваду пераганялі з калодзежа ў памяшканні з дапамогай электрычнасці[2].
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пабудова была спаленая, але яе аднавілі ў 1950-х[2].
У першыя дзесяцігоддзі савецкай улады тут месціліся педагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут, а пасля вызвалення ад акупантаў тут размясцілася гарадская школа № 2, якая цяпер носіць імя В. М. Калеснікава[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
На 1-м паверсе навучальнага будынка размяшчаліся кватэра дырэктара, яго кабінет, прыёмная, архіў, бібліятэка, пакой для Закона Божага каталіцкага веравызнання, падрыхтоўчыя класы, канцылярыя, фізічны кабінет, хімічная лабараторыя, вучнёўская, шынэльная, гімнастычная зала, буфет, парадны вестыбюль, пакой швейцара[3]. На 2-м паверсе гэтага ж будынка размяшчаліся актавая зала (у стылі мадэрн), малявальныя класы, кабінет інспектара. У кутняй часткі 2-га паверха была ўладкованая дамавая царква ў імя Святой Вялікапакутніцы Барбары. Падлогі на гэтых двух паверхах пакрываў паркет. Ацяпленне было паравым. У падвальным памяшканні гэтага будынка размяшчаліся 4 кватэры для служыцеляў, 1 пакой для перагонкі вады (насос), электрастанцыя (святло), два пакоі для дроў, дзве кладоўкі і клазет[3].
У будынку вучылішча мелася вежа, адкуль навучэнцы маглі назіраць за зорным небам.
Ахова[правіць | правіць зыходнік]
Будынак, які з’яўляецца адной з нямногіх дарэвалюцыйных пабудоў у Рагачове[2], унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Сусвет гісторыі — на пятачку жыцця
- ↑ 2,0 2,1 2,2 ЗДАНИЕ РЕАЛЬНОГО УЧИЛИЩА В РОГАЧЕВЕ (СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 2) (руск.)
- ↑ 3,0 3,1 Рогачёв. 2016 (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
| Будынак рэальнага вучылішча (Рагачоў) на Вікісховішчы |
- Будынак рэальнага вучылішча (Рагачоў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
| |||||||||||||||||||||||||||||